Спадчына: Екель Леанід Сямёнавіч
Панядзелак, 28 Люты 2022 16:28
1 сакавіка 2022 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Леаніда Сямёнавіча Екеля (1947), журналіста, выдатніка друку Беларусі, лаўрэата прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» (2014)
Леанід Сямёнавіч Екель нарадзіўся 1 сакавіка 1947 г. у в. Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і хлебаробаў. З самага ранняга дзяцінства Леанід ведаў, што будзе журналістам. Вельмі трапятліва ставіўся да кнігі. Вучыўся ў Косаўскай сярэдняй школе.